Часночны грыб
Часночны грыб | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Mycetinis scorodonius (Fr.) A.W.Wilson & Desjardin, 2005 | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Часно́чны грыб, часночнік, негніючнік часночны (Mycetinis scorodonius) — шапкавы базідыяльны грыб роду Mycetinis сямейства Marasmiaceae.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам да 3 (1—2[1]) см, пукатая, потым пляската-распасцёртая, часам увагнутая, крэмава-бураватая да белай, гладкая, сухая. Мякаць тонкая, шчыльная, пругкая, з рэзкім пахам часнаку. Пласцінкі белыя, рэдкія[1], прырослыя, шырокія. Ножка вышынёй да 5 см, храсткаватая, рыжавата-карычневая, бліскучая, цыліндрычная, суцэльна, пазней полая. Споры гладкія і бясколерныя, звужаныя да аднаго канца.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ў Паўночным паўшар’і, у зонах умеранага клімату Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў лісцевых і хвойных лясах з ліпеня (жніўня[1]) па верасень. Пладовыя целы з’яўляюцца вялікімі групамі[1].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Грыб мае часночны пах і смак, які захоўваецца і ў высушаным выглядзе. Ядомы, спажываецца ў якасці прыправы[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 100. — 192 с. — 60 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Часночны грыб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 251. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Калніньш І. А. Часночнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 329. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 100. — 192 с. — 60 000 экз.